На міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ва Урадзе Масквы, прагучаў даклад аб гісторыі і духоўным акармленні беларускага казацтва
28 студзеня 202028 студзеня ў будынку Урада Масквы на Новым Арбаце адкрылася Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Царква і казацтва: супраца на карысць Айчыны».
Мерапрыемства было арганізавана Сінадальным камітэтам Рускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з казацтвам пры падтрымцы Дэпартамента нацыянальнай палітыкі і міжрэгіянальных сувязяў горада Масквы і Першага казацкага ўніверсітэта (Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій і кіравання імя К. Г. Разумоўскага).
Працу юбілейнай канферэнцыі ўзначаліў мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл. Сярод удзельнікаў адкрыцця канферэнцыі прысутнічаў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел архіерэі, святары вайсковых казачых таварыстваў, вайсковыя атаманы, прадстаўнікі духавенства, органаў дзяржаўнай улады, казацтва і студэнцтва — у цэлым больш за 750 чалавек з Расіі, Малдовы, Беларусі, Украіны, Казахстана, Фінляндыі, Германіі, ЗША, паведамляе skvk.org.
На секцыі форуму, прысвечанай ўзаемадзеянню Царквы і казацтва ў Расіі і іншых краінах, выступіў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з казацтвам протаіерэй Ігар Пігароў з дакладам «Духоўнае акармленне і ўцаркаўленне казацтва Беларусі: гісторыя, вопыт, праблемы, перспектывы». Працу секцыі ўзначаліў епіскап Урупінскі і Новааннінскі Елісей.