На малебне ўсім беларускім святым аб міры ў Беларусі і адзінстве народа Божага маліліся міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў
03 ліпеня 20213 ліпеня 2021 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, па завяршэнні Бажэственнай літургіі ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна адбыўся малебен ўсім беларускім святым аб міры ў Беларусі і адзінстве народа Божага.
На малебне маліліся міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Піневіч Дзмітрый Леанідавіч і намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кавалькоў Валерый Валер'евіч.
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь малебны спеў за мір на беларускай зямлі і адзінства народа Божага ўзносіцца ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату. Такое рашэнне было прынята 8 чэрвеня 2021 года Сінодам Беларускага Экзархату ў сувязі з тым, што гэты год аб'яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства, і ў сілу падзелаў у грамадстве, якія могуць быць пераадолены шчырай агульнанароднай малітвай, пакаяннем і пасільнай духоўнай працай.