На афіцыйным YouTube канале БПЦ будзе весціся прамая трансляцыя вечара памяці мітрапаліта Філарэта

19 сакавіка 2021

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 22 сакавіка 2021 года ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца вечар памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Для тых, хто не мае магчымасці наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя на афіцыйным YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Вечар прымеркаваны да дня нараджэння архіпастыра, які адзначаецца 21 сакавіка.

На вечары будуць выкананы духоўныя спевы і сімфанічныя творы, якія асабліва цаніў і любіў уладыка Філарэт.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» і Беларуская дзяржаўная філармонія пры ўдзеле заслужаных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Вольга Янум), Мітрапалічага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора (мастацкі кіраўнік і рэгент — Віталь Сабалеўскі) , а таксама ансамбля брацтва званароў Мінскай мітраполіі (кіраўнік — Багдан Бярозкін).

Для браніравання білетаў можна звяртацца па тэлефоне: +375 17 241 77 12 і электроннай пошце: christeducenter@gmail.com, квіткі ёсць у продажы ў касах Белдзяржфілармоніі і краме «Духоўная спадчына» Свята-Духава кафедральнага сабора.

Пачатак у 19:00.

Спасылка для прагляду: https://www.youtube.com/watch?v=GEGMFgV7w7o

Фота: Планета Беларусь

Church.by