На Рэспубліканскі конкурс сацыяльных моладзевых праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» паступіла 160 заявак
28 красавіка 2021На Рэспубліканскі конкурс сацыяльных моладзевых праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» паступіла 160 заявак. Конкурс быў абвешчаны ў лютым бягучага года для ўключэння патэнцыялу маладых людзей у рашэнне сацыяльна значных праблем сучаснага грамадства.
Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».
Дырэктар дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Наталля Ярашэвіч распавяла, што аўтары дасланых праектаў — навучэнцы, педагагічныя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сацыяльных устаноў Беларусі. Свае заяўкі яны прадставілі ў такіх намінацыях, як «Моладзь за сямейныя каштоўнасці дзеля жыцця», «Моладзь за здароўе дзеля жыцця», «Моладзь за творчы прарыў дзеля жыцця»і «Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця».
На цяперашнім этапе конкурсу куратары праводзяць анлайн-заняткі з даслаўшымі заяўкі камандамі. Юнакоў і дзяўчат навучаюць асновам сацыяльнага праектавання — распавядаюць, як планаваць дзеянні, закладваць рэсурсы і арганізоўваць працу.
Наступным этапам конкурсу стане прэзентацыя ідэй сацыяльных праектаў. Яна пройдзе з 10 па 25 мая 2021 года.
Увасабляць у жыццё свае задумкі канкурсанты будуць на трэцім этапе — з мая 2021 года па май 2022 года.
На чацвёртым этапе — у маі 2022 года — удзельнікі конкурсу прадставяць вынікі рэалізаваных праектаў.