На тэрыторыі слуцкага ГЦ «Вясёлка» праходзіць дабрачынная акцыя «Велікодны падарунак»

27 сакавіка 2017

top.jpg

Па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія Слуцка-Салігорская епархія з 24 сакавіка па 9 красавіка 2017 года праводзіць дабрачынную акцыю «Велікодны падарунак» па зборы падарункаў для тых, хто жыве ў нястачы, людзей з інваліднасцю, дзяцей-сірот, шматдзетных і маламаёмных сем'яў, людзей у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Збор праходзіць на тэрыторыі ГЦ «Вясёлка» (Слуцк).

У рамках мінулай падобнай акцыі «Ражджаство прыходзіць да кожнага — 2017» маладыя праваслаўныя валанцёры Слуцка-Салігорскай епархіі — члены брацтва ў гонар святой Сафіі Слуцкай — змаглі прыцягнуць да ўдзелу ў акцыі больш чым 2 000 случчан.

Валанцёры змаглі павіншаваць дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Слуцка, выхаванцаў Цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі, выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю, састарэлых людзей з аддзялення кругласутачнага знаходжання пры Слуцкім ТЦСАН, дзяцей з Дзіцячага дома сямейнага тыпу горада Слуцка, а таксама многіх іншых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі горада Слуцка і Слуцкага раёна і якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Усе ахвотныя могуць далучыцца да акцыі «Велікодны падарунак» у некалькіх варыянтах:

* Ахвяраваць свой падарунак тым, хто жыве ў нястачы праз валанцёраў у крамах;

* Стаць валанцёрам акцыі і збіраць падарункі ў краме разам з дасведчанымі валанцёрамі маладзёжнага брацтва ў гонар святой праведнай Сафіі Слуцкай.

* Дапамагчы з транспартам (згружаць сабраныя падарункі з крамы і адвозіць на склад).

* Дапамагчы сартаваць сабраныя падарункі на складзе.

* Падрыхтаваць творчае выступленне для паказу на адным з сацыяльных аб'ектаў, дзе будуць уручацца падарункі дзецям і дарослым з інваліднасцю.

Запісацца ў шэрагі валанцёраў можна па спасылцы. Арганізатар праекта — святар Павел Сяргееў, +375 44 776 76 93, https://vk.com/pavel_bratstvo

Графік збору падарункаў

ГЦ «Вясёлка»

25.03 сб 12.00 - 21.00

26.03 нд 12.00 - 21.00

30.03 чц 12.00 - 21.00

31.03 пт 12.00 - 21.00

02.03 нд 12.00 - 21.00

08.04 сб 12.00 - 21.00

09.04 нд 12.00 - 21.00

Валанцёр раздае ўлёткі аб акцыі са спісам падарункаў, якія збіраюцца, на ўваходзе ў краму. На выхадзе валанцёр збірае падарункі ў кошык і прымае запіскі аб здароўі ахвярадаўцаў, імёны якіх будуць памінацца на адмысловым малебне.

Слуцкая епархія / Church.by