На пасяджэнні Рэспубліканскай мастацкай экспертнай рады па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву абмеркаваны пытанні стварэння ў Мінску і Слуцку помнікаў мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву)

15 верасня 2021

top.jpg

15 верасня 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне членаў Рэспубліканскага мастацкага экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве пад кіраўніцтвам старшыні савета, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў Міхаіла Баразны.

У рабоце савета таксама прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак; епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянню з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; старшыня ўзнагароднай камісіі Беларускага Экзархату іерэй Дыянісій Кавалёў.

Падчас нарады зацверджаны вынікі адкрытага конкурсу эскізных праектаў на стварэнне ў горадзе Мінску помніка мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, Герою Беларусі. Конкурс быў абвешчаны ў чэрвені гэтага года Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Мяркуецца, што помнік будзе ўсталяваны ля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

Сустаршыні журы конкурсу — Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Зінкевіч. Сярод членаў журы — епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, асабісты сакратар мітрапаліта Філарэта ў 2010-2021 гадах.

На разгляд журы было пададзена 11 конкурсных работ. Па выніках тайнага галасавання пераможцам стаў эскізны праект аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам Андрэя Хацяноўскага.

На пасяджэнні таксама былі зацверджаныя эскіз і рабочая мадэль 1:5 помніка мітрапаліту Філарэту ў горадзе Слуцку, аўтар якой — скульптар Павел Лук.

Church.by

Фотарэпартаж