Начальніку Дэпартамента выканання пакаранняў МУС уручаны юбілейны знак «25 гадоў турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы»

01 кастрычніка 2019

top.jpg

1 кастрычніка ў будынку цэнтральнага апарата Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча старшыні Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэя Георгія Лапухова і начальніка ДВП МУС генерал-маёра міліцыі Алега Уладзіміравіча Маткіна.

Падчас гутаркі былі закрануты пытанні, якія абмяркоўваліся на юбілейнай міжнароднай канферэнцыі па турэмнаму служэнню, якая адбылася ў Мінску 24 верасня.

Святар Георгій Лапухоў уручыў генерал-маёру Алегу Маткіну юбілейны знак «25 гадоў турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы».

На сустрэчы прысутнічаў намеснік начальніка ДВП МУС палкоўнік унутранай службы Уладзіслаў Аляксеевіч Мандрык.

Church.by