Адбылася канферэнцыя, прысвечаная 25-годдзю ўзаемадзеяння Дэпартамента выканання пакарання МУС і Беларускай Праваслаўнай Царквы
26 верасня 201924 верасня 2019 года ў Мінску ў канферэнц-зале гасцініцы «Рэнесанс» адбылася юбілейная канферэнцыя, прысвечаная 25-годдзю ўзаемадзеяння Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
На канферэнцыі прысутнічалі: духаўнік Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў; намеснік начальніка ДВП МУС РБ палкоўнік унутранай службы Уладзіслаў Аляксеевіч Мандрык; намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі папраўчага працэсу МУС РБ палкоўнік унутранай службы Аляксандр Паўлавіч Кралько; намеснікі начальнікаў абласных упраўленняў ДВП МУС РБ падпалкоўнік Аляксандр Мікалаевіч Таўстуха; падпалкоўнік Ігар Ігаравіч Гаеўскі, падпалкоўнік Васіль Васільевіч Каляда, падпалкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Рыбінскі, падпалкоўнік Алена Віктараўна Кучынская; начальнік крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС РБ палкоўнік міліцыі Алег Міхайлавіч Савасцей; прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем закона органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Віталь Валер'евіч Сергіенка; намеснік начальніка аддзела па каардынацыі ідэалагічнай работы, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама Ала Феафанаўна Мартынава; в. а. намесніка старшыні Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Маскоўскага Патрыярхату іерэй Аляксій Аляксееў; галоўны турэмны капелан Польскай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Анджэй Леўчак; кіраўнік аддзела турэмнага служэння Украінскай Праваслаўнай Царквы, каардынатар Еўрапейскага Саюза турэмных капеланаў протаіерэй Віктар Яцэнка; старэйшы турэмны святар Праваслаўнай Царквы Малдовы протаіерэй Максім Мелінці; прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прэсы і тэлебачання, тэлеканал «Саюз».
Парадак канферэнцыі прадугледжваў падвядзенне вынікаў 25-годдзя турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўстановах ДВП МУС РБ і вызначэнне перспектыўных напрамкаў развіцця духоўна-маральнага патэнцыялу турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Канферэнцыя па традыцыі пачалася з агульнай малітвы. Іерэй Георгій Лапухоў, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню, ва ўступным слове абвясціў парадак сходу і яго план. Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый зачытаў прывітанне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. У адрасе, накіраваным удзельнікам пасяджэння, Патрыяршы Экзарх, у прыватнасці, адзначыў: «Дзякуючы добрай волі дзяржавы, мноства людзей, якія адбываюць пакаранне, маюць магчымасць пагутарыць са святарамі, ачысціць свае сэрцы падчас таінства споведзі, прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн». Уладыка мітрапаліт таксама падкрэсліў, што турэмнае служэнне Царквы не абмяжоўваецца акармленнем папраўчых устаноў, але працягвае работу па рэсацыялізацыі людзей з судзімасцю. За 25 гадоў сумеснай працы Міністэрства ўнутраных спраў і Царквы агульнымі намаганнямі зроблена вельмі многае — але яшчэ шмат чаго трэба зрабіць.
Затым іерэй Аляксій Аляксееў павітаў прысутных ад імя старшыні Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Маскоўскага Патрыярхата епіскапа Краснагорскага Ірынарха. Айцец Аляксій падзяліўся вопытам арганізацыі турэмнага служэння ў Расіі. Ён звярнуў увагу на такі крок як увядзенне ў штатны расклад тэрытарыяльных органаў федэральнай службы выканання пакаранняў пасады памочнікаў начальнікаў тэрытарыяльных органаў ФСВП Расіі ў арганізацыі працы з вернікамі. Кандыдаты на гэтую пасаду вылучаюцца з ліку святароў і абавязаны асвоіць спецыяльную праграму прафесійнай перападрыхтоўкі аб'ёмам 300 навучальных гадзін. Такі крок дазволіў, з аднаго боку, спрасціць доступ святара ў месцы прымусовага ўтрымання і, з другога боку, шляхам набыцця адпаведных кампетэнцый істотна павысіў эфектыўнасць работы капелана са зняволенымі.
Далей з дакладам выступіў намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Уладзіслаў Мандрык. У дакладзе было адзначана, што супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы ў справе выпраўлення, а таксама захавання і развіцця асобы тых, хто спатыкнуўся, пачалося яшчэ ў 1990 годзе. Тады іерэй Аляксій Шынкевіч (цяпер архімандрыт, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора) наведаў выпраўленчую ўстанову горада Жодзіна — гэта першы выпадак за многія дзясяткі гадоў, калі святар перасягнуў агароджу рэжымнага аб'екта для пастырскага акармлення і духоўна-маральнага выхавання асуджаных, якія знаходзяцца ў месцах прымусовага ўтрымання. Адной з галоўных форм работы з такімі асобамі стала ў першую чаргу духоўнае акармленне, здзяйсненне богаслужэнняў і таінстваў. Таксама на добраахвотных пачатках зняволенымі вялося будаўніцтва храмаў. Што асабліва прыемна, удзел у такой дзейнасці прынялі і многія асобы, якія падтрымліваюць на працягу многіх гадоў нефармальныя традыцыі злачыннага свету. Як заўважыў палкоўнік, «магчыма, гэта першае карысная справа, якую яны здзейснілі». Доўгі час доступ святара да людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, быў абумоўлены выключна асабістымі кантактамі і залежаў ад волі начальніка ўстановы. Аднак працэс істотна інтэнсіфікаваўся і спрасціўся са стварэннем у 2008 годзе Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы. Крыху пазней была распрацавана інструкцыя «Аб парадку працы святароў у месцах крымінальна-выканаўчай сістэмы», якая рэгламентавала хрысціянскую місію, духоўна-асветніцкую дзейнасць і катэхізацыю як сярод зняволеных, так і сярод служачых пенітэнцыярных устаноў. У завяршэнне даклада палкоўнікам Уладзіславам Мандрыкам была выказана прапанова засяродзіць намаганні на стварэнні сумеснага з Царквой аб'екта сацыяльнай рэабілітацыі для забеспячэння вяртання правапарушальнікаў у грамадства без шкоды для навакольных асоб.
Затым выступіў протаіерэй Анджэй Леўчак, які ад імя Блажэннейшага Савы, мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы, павітаў удзельнікаў канферэнцыі і перадаў іерэю Георгію Лопухову ўзнагароду Яго Блажэнства «Крыж польскага турэмнага служэння».
Ад імя мітрапаліта Кішынёўскага і ўсёй Малдовы Уладзіміра ўдзельнікаў форуму павіншаваў з 25-годдзем турэмнага служэння протаіерэй Максім Мелінці.
Протаіерэй Віктар Яцэнка пасля прывітання ад Украінскай Праваслаўнай Царквы перадаў старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмнаму служэнню дыплом Еўрапейскай асацыяцыі турэмнага служэння.
Затым прагучаў даклад старшыні Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святара Георгія Лапухова, у якім былі падведзены вынікі 25-гадовага развіцця ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і ДВП МУС РБ. Айцец Георгій канстатаваў, што чвэрць стагоддзя — гэта досыць працяглы адрэзак часу, які дазволіў выявіць як паспяховыя пачынанні, так і тыя напрамкі, на якіх будзе неабходна засяродзіць сваю ўвагу абодвум бакам ў наступныя гады супрацоўніцтва для павышэння эфектыўнасці дзейнасці праваслаўных святароў у справе выпраўлення і рэсацыялізацыі асоб, якія адбываюць пакаранне ў установах ДВП МУС РБ.
Па завяршэнні дакладаў прысутныя абмеркавалі іх змест. Іерэем Георгіем Лапуховым быў вынесены на зацвярджэнне Агульнага сходу тэкст выніковай рэзалюцыі, які быў ухвалены пераважнай колькасцю галасоў.
За садзейнічанне пастырскай працы ў месцах пазбаўлення волі служыцелям закона былі ўручаны юбілейныя нагрудныя знакі ад Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню. У сваю чаргу, за актыўнае садзейнічанне органам унутранай службы ганаровымі граматамі Міністэрства ўнутраных спраў быў узнагароджаны шэраг клірыкаў, якія нясуць доўгія гады уаркоўны послух у якасці турэмных святароў. Спецыяльнага прыза Сінадальнага аддзела была ўдастоена праваслаўная абшчына ВК-8 (Орша), пераможца намінацыі «Спецыяльны прыз» у конкурсе «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў» сярод асоб, якія знахлдзяцца ва ўстановах ДВП МУС РБ. У завяршэнне форуму быў зладжаны міні-канцэрт творчага калектыву «Тымпан», які рэгулярна выступае з прадстаўленнямі хрысціянскага ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку з творамі саміх зняволеных.
Па завяршэнні работы канферэнцыі ўсім удзельнікам быў уручаны юбілейны нагрудны знак «25 гадоў з дня аднаўлення турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы ў пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь».