Настаяцель Аляксандра-Неўскага храма Мінска сустрэўся з Паслом Расіі ў Беларусі

19 кастрычніка 2017

top.jpg

16 кастрычніка 2017 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Аляксандравічам Сурыкавым.

Удзел у сустрэчы прынялі супрацоўнікі Амбасады Расійскай Федэрацыі.

Протаіерэй Мікалай Коржыч сардэчна павітаў кіраўніка расійскай дыпламатычнай місіі і ў знак павагі падарыў кнігу аб праваслаўным жыцці «Непознанный свет веры».

У ходзе гутаркі, якая прайшла ў сяброўскай абстаноўцы, протаіерэй Мікалай Коржыч прасіў Аляксандра Сурыкава аказаць садзейнічанне ў справе добраўпарадкавання Ваенных могілак Мінска і рэстаўрацыі Аляксандра-Неўскага храма ў сувязі з надыходзячым 800-годдзем з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага, святкаванне якога намечана на 2021 год. У Расіі юбілейныя мерапрыемствы пройдуць на дзяржаўным узроўні — адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін.

Аляксандра-Неўскі храм у Мінску быў узведзены ў 1898 годзе ў памяць аб воінах, забітых на полі бітвы падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў. Гэта практычна адзіны праваслаўны храм беларускай сталіцы, які амаль не перабудоўваўся з моманту ўзвядзення. Разам з Ваеннымі могілкамі, дзе знайшлі спачын удзельнікі трох войнаў, дзяржаўныя і культурныя дзеячы, Аляксандра-Неўскі храм утварае адзіны комплекс, які з'яўляецца неад'емнай часткай Мінска.

Пасол Расіі выказаў гатоўнасць аказаць падтрымку ў рэстаўрацыі храма-помніка і добраўпарадкаванні некропаля.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Nevsky.by / Church.by