Нікольскаму кафедральнаму сабору ў Бабруйску — 10 гадоў

24 мая 2017

top.jpg

22 мая 2017 года, у дзень святкавання перанясення мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары (1087) і 10-годдзя вялікага асвячэння Нікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні духавенства епархіі адслужыў літургію ў кафедральным саборы.

За богаслужэннем быў зачытаны зварот Патрыярха Кірыла з нагоды прынясення ў межы Рускай Праваслаўнай Царквы мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх.

Па завяршэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, пасля якога ўладыка звярнуўся да прысутных са словам павучання. Епіскап Серафім павіншаваў усіх з прастольным святам і 10-годдзем асвячэння сабора, адзначыў, што значэнне кафедральнага сабора горада яшчэ не ўсімі ўсвядомлена ў поўнай ступені, пажадаў усім малітоўнай дапамогі свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Бабруйская епархія / Church.by