Новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі прызначаны іераманах Афанасій (Сакалоў)

17 чэрвеня 2021

Sakalou_Afanasiy-ieramanach.jpg

У сувязі з маючым адбыцца накіраваннем у замежную камандзіроўку архімандрыта Сергія (Акімава) новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі прызначаны іераманах Афанасій (Сакалоў), прарэктар па выхаваўчай працы.

* * *

Іераманах Афанасій (Юрый Мікалаевіч Сакалоў) нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (1994 год, з адзнакай), Мінскую духоўную семінарыю (1994) і Мінскую духоўную акадэмію (1999). Кандыдат багаслоўя. Працаваў настаўнікам у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1990 года лектар рускай і беларускай моў у Мінскай духоўнай семінарыі, з 1994 года выкладчык семінарыі, з 2001 года дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі. Свяшчэнны сан прыняў у 1995 годзе, манаскі пострыг — у 2019 годзе ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Мае вопыт парафіяльнага служэння і розных послухаў у епархіяльных структурах. Знаходзіўся на наступных адміністрацыйных пасадах у Мінскай духоўнай семінарыі: дзяжурны памочнік інспектара (1995-1996), сакратар Савета (1997-2003) і першы прарэктар (2019-2020). З сакавіка 2020 года прарэктар па выхаваўчай працы Мінскай духоўнай акадэміі, адначасова з лістапада 2020 года быў старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Сhurch.by