Зварот Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархату
11 сакавіка 2026манахі, браты і сёстры!
З развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту атрымліваюць распаўсюджванне фальшывыя акаўнты і відэаролікі, створаныя з выкарыстаннем нейрасеціва.
Асобныя старонкі ў сацыяльных сетках выдаюць сябе за афіцыйныя інфармацыйныя рэсурсы храмаў Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экхархату Маскоўскага Патрыярхату). На іх размяшчаюцца скажоныя відэасюжэты са здымак набажэнстваў, здзяйсняюцца спробы дыскрэдытацыі святароў і вернікаў, размяшчаюцца заявы, якія ўводзяць у зман. Некаторыя ролікі ствараюцца на мяжы блюзнерства, што, безумоўна, наносіць духоўную шкоду як гледачам, так і самім аўтарам падобнага кантэнту. «Бо з-за слоў сваіх будзеш апраўда́ны і з-за слоў сваіх будзеш асу́джаны» — шчыра сведчыць святое дабравесце паводле евангеліста Матфея (Мф. 12:37).
Уважлівага стаўлення патрабуюць і звароты віртуальных згенераваных «святароў», у вусны якіх можа быць укладзена слова, далёкае ад сапраўднай хрысціянскай пабожнасці.
Прыкметы, па якіх магчыма адрозніць ілжывыя старонкі і відэа, уключаюць у сябе сумнеўную прыналежнасць акаўнта, непраўдападобнасць таго, што адбываецца, ненатуральнасць рухаў, наяўнасць аптычных скажэнняў, неадпаведнасць дзеяння музычнага суправаджэння і г. д.
Дарагія браты і сёстры! Просім Вас адказна падыходзіць да выбару духоўнай ежы, асабліва ў перыяд Вялікага посту, выконваць нормы інфармацыйнай гігіены і не заахвочваць аўтараў сумнеўнага кантэнту сваёй увагай.
Запрашаем вас да руплівага ўдзелу ў богаслужэнні, дзе вы зможаце ўбачыць усё на свае вочы, адчуць сэрцам і набыць сапраўдны скарб для сваёй душы ў зносінах з Богам.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

