Заснавальнік архіерэйскага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора Віталь Сабалеўскі стаў госцем дакументальнага праекта «Сэнс жыцця» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1»
26 жніўня 2021Госцем дакументальнага праекта «Сэнс жыцця» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стаў заснавальнік архіерэйскага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, яго мастацкі кіраўнік і рэгент Віталь Сабалеўскі.
Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора быў створаны ў лютым 2014 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. За 7 гадоў свайго існавання хор атрымаў прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, атрымаўшы перамогу на цэлым шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў. У багатым рэпертуары калектыву — класічная духоўная музыка, народныя песні, творы сучасных кампазітараў.
Вядучы дакументальнага праекта «Сэнс жыцця» Валерый Кашчэеў у вядомым жанры інтэрв'ю, але ў неафіцыйным хатнім фармаце гутарыць з Віталём Сабалеўскім аб яго жыццёвым шляху і прафесійнай дзейнасці.