Асвячоны дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта
13 верасня 201811 верасня, напярэдадні прафесійнага свята следчых, у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна быў урачыста адкрыты шматкватэрны жылы дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, яго намеснік Андрэй Смаль, а таксама кіраўнік Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, паведамляецца на сайце Следчага камітэта.
Па просьбе кіраўніка Следчага камітэта будынак быў асвячоны. Чын асвячэння здзейснілі клірыкі Свята-Троіцкага прыхода аграгарадка Бараўляны.