Асвячоны першы ў Тураўскай епархіі храм у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага

16 студзеня 2018

top.jpg

13 студзеня 2018 года, у дзень аддання свята Ражджаства Хрыстовага, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын асвячэння дамавога храма ў гонар святога прападобнага Серафіма Сароўскага Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы і адслужыў у ім Бажэственную літургію.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) і брація манастыра ў свяшчэнным сане.

Богаслужэнне суправаджалася спевам архіерэйскага мужчынскага хору пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.

Па заканчэнні Літургіі ўладыка Леанід звярнуўся да ўсіх удзельнікаў святочнага богаслужэння з архіпастырскім словам, павіншаваў з Ражджаством Хрыстовым і з асвячэннем манастырскага дамавога храма, адзначыўшы, што гэта першы храм у епархіі, асвячоны ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага, і ўдзяліў усім архірэйскае благаславенне.

На малітоўную памяць епіскап Леанід паднёс у дар манастыру абраз Божай Маці «Спатолі мае журботы», выкананую рукамі вернікаў з Лельчыц.

Віншуючы намесніка манастыра ігумена Аўксенція з важнай падзеяй у жыцці абіцелі і благаслаўляючы на далейшую працу, епіскап Леанід уручыў яму абраз Ангела Ахоўніка.

Таксама правячы архіерэй зважаючы на ахвярную працу ў справе добраўпарадкавання храма ўдастоіў епархіяльным медалём ў гонар свяшчэннамучаніка Аляксія Лельчыцкага Міхаіла Яўгенавіча Ждановіча.

Тураўская епархія / Church.by