Асвечаны аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог Слонімшчыны

31 студзеня 2018

top.jpg

27 студзеня 2018 года, у дзень аддання свята Богаяўлення, на падставе Пагаднення аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле АДАІ Слонімскага РАУС і Мінскай духоўнай семінарыі было здзейснена асвячэнне аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог.

Ініцыятарамі выступілі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і начальнік АДАІ Слонімскага раёна падпалкоўнік міліцыі Сяргей Вячаслававіч Шэўчык.

Асвячэнне аварыйных месцаў, адзначаных гібеллю людзей, пры спяванні «Калі Ты, Госпадзі, хрысціўся ў Іардане...» здзейсніў спецыяліст па кадрах Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Сергій Пінчук.

МінДС / Church.by