Асвячаны аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
22 жніўня 202021 жніўня 2020 года клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах асвяцілі аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава.
У шпіталі праведзена санітарная апрацоўка памяшканняў ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі. З наступнага тыдня шпіталь будзе гатовы прыняць пацыентаў з профільнымі захворваннямі.
Нагадаем, што бараўлянскі прыход Святой Тройцы актыўна займаецца сацыяльным служэннем. Нядаўна на тэрыторыі прыхода была арганізавана група па рабоце з ананімнымі наркаманамі.