Адкрыты набор на багаслоўскія курсы пры Мінскай духоўнай семінарыі
28 снежня 2020З 9 па 17 студзеня 2021 года, па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў анлайн-рэжыме будуць праводзіцца багаслоўскія курсы.
Дадзеныя курсы арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.
Праграма курсаў уключае ў сябе інтэнсіўныя лекцыі па цэлым шэрагу дысцыплін, якія будуць весці выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Расклад ўключае ў сябе наступныя прадметы:
Багаслоўе Новага Запавету
Сучаснае багаслоўе
Літургічнае багаслоўе
Маральнае багаслоўе
Кананічнае права
Гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы
Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
Асновы хрысціянскага веравучэння
Асновы хрысціянскай маральнасці
Уводзіны ў святайцоўскае пісьменства
Сірыйская аскетыка
Апалагетыка
Гісторыя праваслаўнага богаслужэння
Рыторыка
Іконазнаўства
Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна на платформе Zoom паводле наступнага распарадку:
па суботах і напярэдадні вялікіх святаў з 9.00 па 15.00;
па нядзельных і святочных днях з 12.00 па 17.00;
у буднія дні з 17.00 па 21.00.
Па завяршэнні навучання слухачам курсаў выдаецца сертыфікат.
Жадаючыя прайсці навучанне на багаслоўскіх курсах павінны запоўніць прашэнне і анкету, формы якіх будуць накіраваны на асабістую электронную пошту заяўніка, і выслаць іх не пазней за 6 студзеня 2021 года ў Мінскую духоўную семінарыю.
Колькасць месцаў на багаслоўскіх курсах абмежаваная. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена усім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Viber, Тэлеграма, Whatsapp.
Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, варта звяртацца на нумар тэлефона:
+375 29 702-29-86 (Viber, Telegram, Whatsapp) – Мікалай Алегавіч Бусько.