Адкрыты набор на місіянерскія курсы пры Мінскай духоўнай акадэміі на 2021-2022 навучальныя гады

26 жніўня 2021

top.jpgПаводле рашэння Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі з 2015 года ў Акадэміі працуюць місіянерскія курсы. Мэта курсаў — падрыхтоўка спецыялістаў (місіянераў), здольных якасна ажыццяўляць праваслаўнае хрысціянскае сведчанне ва ўсёй яго разнастайнасці.

Да навучання на курсах запрашаюцца праваслаўныя юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 18-35 гадоў.

Адукацыйны працэс прадугледжвае як аўдыторныя, так і практычныя заняткі. Аўдыторныя заняткі праходзяць у будынку Мінскай духоўнай акадэміі.

Важна: у сувязі з пандэміяй каронавіруса, а таксама з прычыны іншых знешніх абставін заняткі на курсах нейкі час могуць праходзіць у рэжыме анлайн. Аб дэталях правядзення заняткаў будзе паведамлена дадаткова ў пачатку навучальнага года. Пачатак заняткаў на місіянесркіх курсах пры МінДА — першыя чыслы кастрычніка 2021 года.

Месца правядзення заняткаў — горад Мінск, вул. Зыбіцкая, 27. Заняткі праходзяць вочна, у вучэбных аўдыторыях акадэміі.

Заняткі праводзяць выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама запрошаныя спецыялісты з іншых вышэйшых навучальных устаноў. Адукацыйны працэс доўжыцца 2 гады і ўключае ў сябе тры часткі:

  • Багаслоўскую
  • Метадычную
  • Практычную

Багаслоўская частка ўключае ў сябе вывучэнне наступных дысцыплін:

Багаслоўскі блок:

  • Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету
  • Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету
  • Дагматычнае багаслоўе
  • Літургічнае багаслоўе
  • Іконазнаўства

Гістарычны блок:

  • Агульная царкоўная гісторыя
  • Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
  • Гісторыя Праваслаўя ў Беларусі

Апалагетычны блок:

  • Сектазнаўства
  • Расколазнаўства
  • Апалагетыка
  • Параўнальнае багаслоўе
  • Рэлігіязнаўства

Метадычная частка арыентавана на навучанне студэнтаў формам і метадам праваслаўнага місіянерства і складаецца з вывучэння наступных дысцыплін:

  • Місіялогія
  • Сучасная культура і Праваслаўе
  • Прамоўніцкае мастацтва

Практычная частка навучальнага працэсу дазваляе студэнтам навучыцца прымяняць атрыманыя веды ў «палявой» місіянерскай працы. Гэта мае на ўвазе:

  • знаёмства з практычным ажыццяўленнем розных форм місіянерскага служэння (місіянерскія акцыі, місія ў сацсетках, місіянерскае суправаджэнне пастырскай працы святара і інш.)
  • непасрэднае знаёмства з асаблівасцямі місіянерскай працы ў асяроддзі розных сацыяльных груп (дзеці, моладзь, асобы, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацый і г. д.)

Падрыхтоўка місіянераў, акрамя навучальнага працэсу, уключае ў сябе і іншыя складовыя часткі, закліканыя падтрымліваць духоўнае жыццё студэнтаў і фарміраваць брацкія хрысціянскія адносіны адзін да аднаго: еўхарыстычная еднасць, сумесныя богаслужэнні, гутаркі з духаўніком і інш.

Умовы паступлення на курсы апублікаваны на сайце Мінскай духоўнай акадэміі.

МінДА/Church.by