Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі

15 красавіка 2021

top.jpg

Мінская духоўная семінарыя запрашае на падрыхтоўчыя курсы ўсіх тых, хто хоча паступіць на аддзяленні дзённай (багаслоўска-пастырская спецыялізацыя) і завочнай формы атрымання адукацыі (багаслоўска-пастырская і багаслоўска-педагагічная спецыялізацыя) летам 2021 года.

Курсы для абітурыентаў закліканыя дапамагчы ў падрыхтоўцы да паступлення ў семінарыю. Праводзіць заняткі будуць выкладчыкі і студэнты старэйшых курсаў семінарыі. Пералік дысцыплін, па якіх праходзяць уступныя выпрабаванні ў духоўную школу і чытаюцца лекцыі:

  • Біблейская гісторыя Старога Запавету,
  • Біблейская гісторыя Новага Запавету,
  • Катэхізіс (асновы праваслаўнага веравучэння),
  • Царкоўная гісторыя,
  • Царкоўны ўстаў,
  • Спяванне і чытанне на царкоўнаславянскай мове Псалтыра.

Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна на платформе Zoom два разы на тыдзень, па серадах і пятніцах, з 12 мая па 11 чэрвеня ўключна. Працягласць кожнага занятку складзе 45 хвілін, перапынкі — па 10 хвілін. Час правядзення заняткаў: 1-ы занятак — 18.00-18.45; 2-ы занятак — 18.55-19.40; 3-ы занятак — 19.50-20.35.

Падчас навучання на падрыхтоўчых курсах для слухачоў будуць арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі, ад якіх можна будзе атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія тычацца паступлення. Навучанне на курсах бясплатнае.

Жадаючыя прайсці навучанне на падрыхтоўчых курсах павінны запоўніць прашэнне і анкету, формы якіх будуць накіраваныя на асабістую электронную пошту, і выслаць іх не пазней за 10 мая 2021 года ў Мінскую духоўную семінарыю.

Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, трэба звяртацца па нумары тэлефона:

+375 29 702-29-86 (Viber) — Мікалай Алегавіч Бусько.

Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам па электроннай пошце ці праз Viber.

Фота: іерэй Мікалай Савіцкі

 Мінская духоўная семінарыя/Church.by