Адкрыты афіцыйны акаўнт Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сацыяльнай сетцы Instagram
10 лютага 2021Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы адкрыў афіцыйны акаўнт БПЦ у сацыяльнай сетцы Instagram.
У цяперашні час Instagram – адна з самых папулярных і дынамічна растучых сацыяльных сетак, штомесяц яе выкарыстоўвае каля 1 млрд карыстальнікаў.
У мэсэнджары Telegram таксама створаны афіцыйны канал Беларускай Праваслаўнай Царквы. Спасылка для падлучэння да канала: https://t.me/BelExarchate
Нагадаем, што раней на відэахостынгу YouTube пачаў працу афіцыйны канал Беларускай Праваслаўнай Царквы. Тут размяшчаюцца рэпартажы і фільмы пра БПЦ, трансліруюцца ў прамым эфіры найбольш важныя падзеі.
Афіцыйныя старонкі БПЦ ёсць у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Facebook».
Запрашаем далучацца да нашых інфармацыйных пляцовак!
Спасылкі на афіцыйныя акаўнты Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сацыяльных сетках размешчаны ў правым верхнім вугле галоўнай старонкі афіцыйнага сайта БПЦ.