Адышоў да Госпада іерэй Генадзь Буцько
29 красавіка 2020На 57-м годзе жыцця пасля цяжкага захворвання, выкліканага каронавіруснай інфекцыяй, спачыў іерэй Генадзь Буцько, клірык Мінскай епархіі.
Айцец Генадзь нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Прыняўшы рашэнне прысвяціць сваё жыццё Царкве Хрыстовай, у 2003 годзе быў рукапаложаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у дыяканскі, а затым у прэсвітарскі сан. Нёс святарскае служэнне ў Петра-Паўлаўскім саборы сталіцы. У 2018 годзе быў узнагароджаны правам нашэння набедраніка.
У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей: Аксана, Валерый, Ганна і Канстанцін.
Адпяванне спачылага святара будзе арганізавана клірам Петра-Паўлаўскага сабора.
Царства Нябеснае і вечная памяць айцу Генадзю!