Адышоў да Госпада протаіерэй Дзмітрый Веташкін

07 лютага 2021

в.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7 лютага 2021 года на 59 годзе жыцця адышоў да Госпада настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна протаіерэй Дзмітрый Веташкін.

Протаіерэй Дзмітрый Веташкін нарадзіўся 13 чэрвеня 1962 года ў горадзе Брэсце. Скончыў Мінскі тэхнікум гандлю (1982 г.) і Мінскую духоўную семінарыю (2009 г.).

7 чэрвеня 2000 года быў рукапаложаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, у дыякана, 4 ліпеня таго ж года — у свяшчэнніка.

25 жніўня 2000 года прызначаны настаяцелем прыхода храма Узнясення Гасподняга аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна.

Царства Нябеснае і вечная памяць айцу Дзімітрыю!

Church.by