Пастырская канферэнцыя «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка). Жыццё і дзейнасць» прайшла ў Гомелі
14 лістапада 201813 лістапада 2018 года ў рамках IV абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў у канферэнц-зале Петра-Палаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля адбылася пастырская канферэнцыя «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка). Жыццё і дзейнасць».
Пра жыццёвы шлях мітрапаліта-ўз'яднацеля прысутным распавяла дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат гістарычных навук Валянціна Анатольеўна Цяплова.
Па заканчэнні канферэнцыі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан выказаў словы ўдзячнасці Валянціне Анатольеўне за цікавы даклад.