Патрыяршы Экзарх і архіерэі Мінскай мітраполіі здзейснілі Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

17 красавіка 2017

top.jpg

17 красавіка 2017 года, у панядзелак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і епискапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі клірыкі кафедральнага сабора, благачынныя і настаяцелі храмаў горада Мінска.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка і іншыя афіцыйныя прадстаўнікі дзяржаўнай улады, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Ад імя Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы і духавенства Мінскай мітраполіі са словамі велікоднага прывітання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Мітрапаліт Павел падзякаваў епіскапу Антонію за віншаванне і звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Пасхі Хрыстовай і падаў прысутным архіпастырскае благаславенне.

Пасля богаслужэння ў саборнай зале адбыўся традыцыйны велікодны прыём, у якім прынялі ўдзел высокія госці, якія прысутнічалі на богаслужэнні. 

Church.by

Фотарэпартаж