Патрыяршы Экзарх і Міністр культуры абмеркавалі пытанні царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння ў галіне правядзення рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
13 сакавіка 201713 сакавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова.
Бакі разгледзелі бягучыя пытанні і перспектывы царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння ў галіне правядзення рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Удзел у сустрэчы прынялі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра Еўдакія (Ляўшук) і сёстры абіцелі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі; Аляксандр Анатольевіч Яцко, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь; Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў; Аксана Сцяпанаўна Сматрэнка, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Марыя Валянцінаўна Нецвятаева, загадчыца сектарам мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр быў заснаваны прападобнай Еўфрасінняй Полацкай каля 1125 года. Манастырскі Спаса-Праабражэнскі храм — найлепшым чынам захаваны помнік старажытнаполацкага дойлідства. Храм быў распісаны лепшымі майстрамі свайго часу, яго унікальныя фрэскі амаль цалкам захаваліся да нашых дзён. Спаса-Еўфрасінеўская абіцель з'яўляецца аб'ектам Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.