Патрыяршы Экзарх і Міністр аховы здароўя наведалі з дабрачыннай місіяй Дом дзіцяці № 1

17 студзеня 2018

top.jpg

16 студзеня 2018 года Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі наведалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Анатольевіч Малашка.

Патрыяршага Экзарха суправаджаў протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску. Ужо другі год на базе прыхода іконы Божай Маці «Усецарыца» праходзіць рэспубліканская акцыя «У чаканні калядных цудаў», у рамках якой праходзіць збор падарункаў для дзяцей у хоспісах і для маленькіх пацыентаў паліятыўных палат.

У дар выхаванцам Дома дзіцяці № 1 ад Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя былі перададзены канцэнтратар кіслароду, прызначаны для дапамогі дзецям, якія не могуць самастойна дыхаць, і развіваючыя цацкі.

Малышы паказалі гасцям святочнае музычнае прадстаўленне. Як выхаванцам, так і супрацоўнікам Дома дзіцяці былі ўручаны калядныя падарункі.

У Дом дзіцяці № 1 накіроўваюць дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў або знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-інвалідаў, якія пакутуюць арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі (ва ўзросце ад нараджэння да 4 гадоў), паліятыўных дзяцей.

У завяршэнне візіту адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла і Міністра аховы здароўя з кіраўніцтвам і персаналам Дома дзіцяці.

Church.by

Фотарэпартаж