Патрыяршы Экзарх наведаў людзей, пацярпелых падчас пратэстных акцый

17 жніўня 2020

top.jpg

17 жніўня 2020 года адбыўся пастырскі візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска.

У цяперашні час частка пацыентаў бальніцы — людзі, якія атрымалі траўмы падчас акцый пратэсту, што прайшлі ў пачатку мінулага тыдня. Сярод іх як удзельнікі мітынгаў, так і выпадковыя людзі. У бальніцы знаходзяцца таксама паступіщшыя са слядамі збіцця і цяжкіх цялесных пашкоджанняў з ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пацярпелым людзям нанесены моцны фізічны і псіхалагічны ўрон.

Патрыяршага Экзарха суправаджалі: протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, і протаіерэй Віктар Рэзановіч, настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі Крымскага ў горадзе Мінску, які на пастаяннай аснове апякае персанал і пацыентаў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Уладыку Паўла і суправаджаючых яго асоб сустрэлі супрацоўнікі бальніцы на чале з галоўным урачом Андрэем Уладзіміравічам Барысавым. Заклікаўшы Божае благаславенне на высакародную працу медыкаў, Патрыяршы Экзарх уручыў усім абразкі ўрача-страстацерпца Яўгена Боткіна, лейб-мэдыка імператарскай сям'і, які добраахвотна пайшоў у ссылку і прыняў пакутніцкую смерць у 1918 годзе.

Наведаўшы палаты, уладыка Экзарх паведаміў усім пацярпелым, што ў Беларускай Праваслаўнай Царкве ўзносяць малітвы аб іх хутчэйшым выздараўленні, і выказаў надзею на справядлівае расследаванне злачынстваў, учыненых падчас нядаўніх пратэстных акцый.

— Трымайцеся, папраўляйцеся і не падайце духам! — пажадаў пацярпелым мітрапаліт Павел.

Патрыяршы Экзарх нагадаў усім, што Царква, знаходзячыся па-за палітыкай, у той жа час асуджае любы гвалт, знаходзіцца разам з усімі людзьмі, падзяляе іх боль, суперажывае іх пакутам, моліцца пра іх і пра іх блізкіх.

Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы бальніцы была перададзена гуманітарная дапамога. 

Church.by

Фотарэпартаж