Патрыяршы Экзарх асвяціў памяшканні прадпрыемства «Плаціна-груп»

22 жніўня 2018

top.jpg

22 жніўня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню кіраўніцтва наведаў галоўны офіс прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Плаціна-груп» і здзейсніў асвячэнне яго памяшканняў.

Перад чын асвячэння Яго Высокапраасвяшчэнства віталі заснавальнік прадпрыемства Карагін Аляксей Віктаравіч і дырэктар Авілаў Сяргей Валянцінавіч.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і кіраўнік Аддзела Мінскай Экзархіі па кантролю за выкананнем даручэнняў Патрыяршага Экзарха іерэй Дыянісій Кавалёў.

Па заканчэнні чыну асвячэння мітрапаліт Павел агледзеў новаасвячаныя памяшканні прадпрыемства, паразмаўляў з супрацоўнікамі і ўручыў ім абразкі Божай Маці.

Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае блаславенне на працу ўсіх работнікаў прадпрыемства.

На памяць аб сумеснай малітве мітрапаліт Павел паднёс у дар адміністрацыі і супрацоўнікам прадпрыемства Казанскую ікону Божай Маці.

Church.by

Фотарэпартаж