Патрыяршы Экзарх наведаў выстаўку ікон з мармуру ў музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска

16 мая 2019

top.jpg

16 мая мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў выстаўку ікон з мармуру «Беларускі брыльянт у кароне паладыумных ікон Праваслаўя» ў музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска.

Выстаўка праводзіцца ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Уладыка Экзарх здзейсніў чын асвячэння абразоў, а затым пагутарыў з супрацоўнікамі і наведвальнікамі музея. Уладыка мітрапаліт пажадаў творчых поспехаў аўтарам абразоў, арганізатарам экспазіцыі і супрацоўнікам музея і заклікаў Божае благаславенне на ўсіх тых, хто знаходзіўся ў музеі.

Усім прысутным было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў кожнаму абразок святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Church.by

Фотарэпартаж