Патрыяршы Экзарх павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення з Пасхай Хрыстовай
01 мая 20191 мая 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Светлага Хрыстова Уваскрасення.
У віншаванні прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення справамі Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Сустрэча пачалася агульным урачыстым спевам трапара Уваскрасення Хрыстовага.
Ад імя ўсіх прысутных з віншаваннем да мітрапаліта Паўла звярнуўся епіскап Бараўлянскі Ігнацій.
Патрыяршы Экзарх цёпла павіншаваў усіх з Пасхай Хрыстовай, пажадаў прысутным радаснага велікоднага настрою і нагадаў, што царкоўны працаўнік закліканы быць узорам добразычлівасці, ветлівасці і тактоўнасці для навакольных людзей.
Шматгадовая супрацоўніца Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Анастасія Пятроўна Аўсіевіч у якасці благаславення за працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі з адзначаным жыццёвым юбілеем была ўзнагароджана Граматай Патрыяршага Экзарха.
Усім прысутным было абвешчана мнагалецце.
Уладыка Экзарх уручыў прысутным велікодныя яйкі, падарункі і падаў усім архіпастырскае благаславенне.