Патрыяршы Экзарх павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, з Ражджаством Хрыстовым
11 студзеня 201811 студзеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення са святам Ражджаства Хрыстовага.
У віншаванні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
Архімандрыт Сергій (Брыч) звярнуўся ад імя тых, хто сабраўся, да Патрыяршага Экзарха са словамі віншавання і паднёс уладыку букет белых руж.
Мітрапаліт Павел сардэчна павітаў прысутных, пажадаў усім дапамогі Божай у працы на славу Маці-Царквы, на карысць бліжніх і на карысць Беларускай Айчыны.
Згодна з указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай шэрагу супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення былі ўручаны юбілейныя медалі «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве». Высокіх Патрыяршых узнагарод былі ўдастоены: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Георгій Арбузаў, каардынатар праекта будаўніцтва ў горадзе Мінску храма Уваскрасення Славутага і шматфункцыянальнага духоўна-асветніцкага комплексу будынкаў Мінскай Экзархіі; ігумення Яўгенія (Свірыдоўская), старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату; Андрэй Іванавіч Кахно, галоўны бухгалтар Мінскай епархіі; Алена Міхайлаўна Алексіна, загадчыца канцылярыі Мінскай епархіі; Алёна Ігараўна Тарасюк, сакратар-справавод Мінскай епархіі, сакратар Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату; Людміла Якаўлеўна Рагачова, пазаштатны кансультант Мінскага епархіяльнага ўпраўлення па будаўніцтву.
Было абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і ўсім прысутным.
Патрыяршы Экзарх уручыў усім калядныя падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.