Патрыяршы Экзарх прадставіў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація пастве Полацкай епархіі
01 верасня 20191 верасня 2019 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Феадосій і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: адказны сакратар Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі і клірыкі кафедральнага сабора.
На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў, старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Леанідавіч Пінчук, старшыня Глыбоцкага раённага савета дэпутатаў Галіна Уладзіміраўна Унуковіч і іншыя высокія госці.
За Бажэственнай літургіяй Уладыка Экзарх здзейсніў хіратонію ў дыякана выпускніка магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Івана Камянкова.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Марыі Скабей.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Стоцік.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіерэі і святары здзейснілі малебны спеў перад пачаткам новага навучальнага года. Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел узнёс малітвы аб захаванні стварэння Божага, што выконваюцца ў гэты дзень ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы згодна з рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 13 ліпеня 2015 года.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан з нядзельным днём і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.
Уладыка Экзарх паведаміў прыхаджанам аб рашэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы аб залічэнні архіепіскапа Феадосія на спачын.
Уладыка мітрапаліт сардэчна падзякаваў архіепіскапу Феадосію за шматгадовую працу на Полацкай зямлі і на малітоўную памяць уручыў ікону Божай Маці.
Патрыяршы Экзарх сказаў: «З сённяшняга дня для Вас, дарагі ўладыка Феадосій, надыходзіць новы і больш адказны перыяд жыцця. Да гэтага дня Вы працавалі і служылі Богу, Царкве і народу Божаму ў якасці послуху, а цяпер Вы бцдзеце служыць па клічы душы і сэрца ў славу Божую, на карысць Айчыны, на радасць людзям і на выратаванне сваёй душы. Ваша будучае служэнне яшчэ больш узвышанае і адказнае будзе спалучана з пастаяннай малітвай, богаслужэннем і зносінамі з пабожным народам Божым.
Я больш чым упэўнены, што Ваш архіпастырскі шматгадовы вопыт будзе запатрабаваны, і епіскап Ігнацій абавязкова будзе прыцягваць Вас да актыўнай грамадскай і асветніцкай працы. Таму прашу Вас не адмаўляцца ад надыходзячага служэння. Вы нам усім вельмі патрэбны.
Уладыка Ігнацій і Полацкае епархіяльнае ўпраўленне зробіць усё магчымае, каб Ваша жыццё ніколькі не стала горшым. Яно павінна быць і будзе яшчэ больш насычаным і плённым, і забяспечаным усім неабходным для нармальнага чалавечага ўзроўню».
Мітрапаліт Павел прадставіў Полацкай пастве яе новага архіпастыра — епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація.
Уладыка Павел пажадаў епіскапу Ігнацію дапамогі Божай у кіраванні епархіяй, мудрасці, цярпення, моцы сіл духоўных і цялесных.
Пасля гэтага да архіепіскапа Феадосія звярнуліся са словамі прывітання кіраўнікі раёнаў, што прысутнічалі на богаслужэнні, і пажадалі яму даўгалецця, а епіскапу Ігнацію — дапамогі Божай у будучай руплівай дзейнасці.
Пасля гэтага да прысутных звярнуліся архіепіскап Феадосій і епіскап Ігнацій.