Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у святкаванні стагоддзя БНТУ

10 снежня 2020

top.jpg

10 снежня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да святкавання стагоддзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Уладыка Веніямін павіншаваў выкладчыцкую карпарацыю і студэнтаў з юбілеем і благаславіў удзельнікаў сходу Жыровіцкім абразом Божай Маці, які паднёс у дар універсітэту, а таксама ўручыў граматы Патрыяршага Экзарха.

Фота з сайта БНТУ

Church.by