Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя» ў горадзе Смаленску

10 жніўня 2021

DSC_5528.jpg

10 жніўня 2021 года, у Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Смаленска адбылася святочная Бажэственная літургія, якая стала кульмінацыяй урачыстасцяў у гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя».

Набажэнства ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні кіраўніка Смаленскай мітраполіі мітрапаліта Смаленскага і Дарагабужскага Ісідара; епіскапа Вяземскага і Гагарынскага Сергія, вікарыя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі; старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі, епіскапа Істрынскага Серафіма.

Іерархам саслужылі благачынныя царкоўных акруг, кіраўнікі царкоўных аддзелаў Смаленскай, Вяземскай і Рослаўскай епархій, духавенства Смаленскай мітраполіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў вялікі архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Алены Фраловай, салістка Ірына Скібінская.

Разам з архіерэямі і духавенствам малітоўна ўшанаваць цудатворны абраз прыйшлі прыхаджане смаленскіх храмаў і паломнікі.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Мельнічук, клірык Свята-Успенскага кафедральнага сабора, які нагадаў вернікам аб гісторыі цудатворнага абраза Маці Божай Адзігітрыі.

Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены малебен Божай Маці перад іконай «Адзігітрыя» Смаленская.

Па заканчэнні богаслужэння з амбона кафедральнага храма іерархі павіншавалі са святам усіх, хто прыйшоў узнесці малітвы перад шануемым вобразам Царыцы Нябеснай. 

DSC_5490.jpg

Мітрапаліт Ісідар зачытаў ўсім багамольцам віншаванне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя». Затым смаленскі архіпастыр звярнуўся да вернікаў са словамі віншавання:

«Ваша Высокапраасвяшчэнства, дарагі ўладыка Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі! Ваша Праасвяшчэнства, дарагі ўладыка Сергій, епіскап Вяземскі і Гагарынскі! Ваша Праасвяшчэнства, дарагі ўладыка Серафім, епіскап Істрынскі, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі! Дарагія айцы і пачэсныя матушкі-ігуменні, прадстаўнікі ўлады, дарагія браты і сёстры, смаляне!

Мы, з'яўляючыся дзецьмі Божымі і дзецьмі Царыцы Нябеснай, вернымі паслушнікамі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, шчыра жадаем нашаму прадстаяцелю многія і добрыя гады ў працаёскім кіраванні ім Рускай Праваслаўнай Царквой. Для кожнага з нас, асабліва для людзей старэйшага пакалення, памятна служэнне нашага любімага Прадстаяцеля, Свяцейшага Патрыярха Кірыла тут, на Смаленскай зямлі, якое ён здзяйсняў чвэрць стагоддзя.

Няхай наша з вамі праца ўносіць сваю лепту ў яго працаяёмкае служэнне. Няхай наша з вамі хрысціянская дзейнасць яўляе ўсёй нашай Царкве, усёй Расіі тое, якімі з'яўляюцца смаляне.

Дарагі ўладыка Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, член Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы! Для ўсіх нас — архіерэяў, сьвятароў, міран — надзвычай значна тое, што Вы знайшлі магчымым прыехаць у гэты старажытны горад Смаленск і ўзначаліць святочнае богаслужэнне ва Успенскім кафедральным саборы учора і сёння за Бажэственнай літургіяй. Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу руплівасць, за вашу любоў да Смаленскай зямлі. Ужо некалькі разоў вы, будучы Патрыяршым Экзархам, наведалі нас. Кожнае ваша наведванне прыносіць нам надзвычайную радасць.

Дазвольце, дарагія мае, выканаць яшчэ адно даручэнне. Напярэдадні свята Высокапраасвяшчэннейшы Сергій, мітрапаліт Цярнопальскі, патэлефанаваў і даручыў мне перадаць вам, дарагім яго сэрцу смалянам, яго свяціцельскае благаславенне, яго запэўніванне ў тым, што ён моліцца за кожнага з вас, у думках і духоўна. Здзяйсняючы сёння Бажэственную літургію ў Цярнопалі, ён знаходзіцца разам з намі на гэтым цудоўным свяце ў гонар Божай Маці Адзігітрыі».

Са святам смалян павіншаваў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін:

«Ваша Высокапраасвяшчэнства, дарагі ўладыка Ісідар! Дарагія ўладыкі, якія прыбылі на ўрачыстасці, айцы, браты і сёстры!

Радасна і прыемна падзяляць радасць свята, і цяпер, на Бажэственнай літургіі, мне сталі зразумелыя словы Свяцейшага Патрыярха, які з любоўю і вялікай радасцю ўспамінаў пра знаходжанне на гэтым свяце, і пра тое, што і цяпер ён таксама перажывае вялікае свята, як і ўсе, якія сабраліся тут.

Сапраўды, агульная малітва, услаўленне Маці Божай, замілавальныя спевы і чытанне натхняюць нас імкненнем да малітвы і да таго, каб жыць правільна.

Распавяду адзін невялікі прыклад, які здарыўся ў Грэцыі, і які сёння для нас з'яўляецца павучальным. Гэты прыклад раскрывае нам тое, як Маці Божая Адзігітрыя, што значыць Шляхаводная, клапатліва дбае аб кожным чалавеку і імкнецца кожнаму дапамагчы дасягнуць мэты зямнога падарожжа — Царства Нябеснага. У адной абіцелі жыў манах, які праводзіў жыццё нядбайна, прычым і кіраўніцтва манастыра і браты, як той казаў, махнулі на яго рукой, таму што не бачылі, як можна выправіць гэтую сітуацыю. Ён не выконваў тое, што трэба выконваць манаху. Адзінае, што ён стараўся рабіць, гэта тое, што праходзячы міма іконы Божай Маці, заўсёды вітаў Прачыстую такімі словамі: «Радуйся, узрадаваная, Гасподзь з Табою!».

Калі ён цяжка захварэў і быў ужо пры смерці, яму было бачанне аб тым, як душа яго паўстае на Суд і, як звычайна ў такіх выпадках бывае, паўшыя ангелы кладуць на чашу вагаў кнігу, дзе пералічаныя злыя справы і ўчынкі чалавека. На іншую чашу вагаў ангелы паклалі кнігу, у якой было напісана на кожнай старонцы, колькі разоў гэты чалавек, манах, сказаў прывітанне Божай Маці. Усё гэта было запісана ў кнізе, але не магло пераважыць чашу грахоў. Тады манах убачыў, што Маці Божая Сама апусцілася на калені і стала прасіць у свайго любімага Сына за гэтага манаха. Але Праведны Гасподзь, пазіраючы на Маці сваю, сказаў, што манах не варты памілавання, паколькі гэта будзе не зусім правільна ў адносінах да яго. На гэта Маці Божая сказала: «Сыне Мой, я пры Нараджэнні Тваім дала Табе сваю кроў і цяпер прашу адну кропельку Крыві Тваёй Прачыстай: дай мне, вярні!».

Хрыстос адказаў: «Я не магу пярэчыць табе, мая Прачыстая Маці, бо ты, сапраўды, дала мне Сваю Кроў і ад Цябе Я прыйшоў у гэты бачны свет». І калі кропля Крыві Збавіцеля ўпала на кнігу, у якой былі напісаны ўсе грахі гэтага манаха, то яны адразу ўсе былі сцёрты, і манах атрымаў магчымасць увайсці ў Царства Нябеснае. Так Маці Божая хадайнічае не толькі аб гэтым манаху, які выконваў зусім малое, але і праз тое набыў любоў і хадайніцтва Царыцы Нябеснай. Так Яна хадайнічае за кожнага з нас і з'яўляецца Шляхаводніцай у жыццё вечнае. Гораду Смаленску незвычайна пашанцавала, што праз стагоддзі, амаль на працягу тысячы гадоў, захоўваецца абраз Прасвятой Багародзіцы, названай Смаленская Адзігітрыя, перад якім заўсёды ёсць магчымасць памаліцца Божай Маці, папрасіць Яе аб хадайніцтве і натхніцца на добрве і праведнае жыццё.

Няхаай сённяшняе набажэнства натхніць кожнага з нас на гэта. Яшчэ і яшчэ дзякуем вам, уладыка Ісідар, за запрашэнне, за цудоўнае набажэнства, за вашу ўвагу».

Архіпастыраў, духавенства і міран павітаў епіскап Вяземскі і Гагарынскі Сергій.

З днём галоўнай святыні Смаленскай зямлі прысутных павіншаваў вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі епіскап Істрынскі Серафім.

Богаслужэнне трансліравалася ў прамым эфіры тэлеканалаў «Саюз», «Рэгіён 67», на сайце Смаленскай мітраполіі і ў суполцы Смаленскай мітраполіі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Запіс трансляцыі даступны па спасылцы.

Смаленская мітраполія/Church.by