Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02 ліпеня 20192 ліпеня 2019 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзел у сходзе прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
На сходзе прысутнічалі: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій.
Удзельнікаў сходу вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў «стаў пунктам адліку новай гісторыі краіны — мірнай і стваральнай».
«Штогод 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска, нанова перажываючы боль і трагедыю тых гадоў, мы шануем герояў, якія абаранілі нашу зямлю. Схіляем галовы перад усімі, хто жыццём заплаціў за мірную будучыню. Дзякуем брацкім народам — усім, хто змагаўся за нашы гарады і вёскі, як за сваю малую Радзіму, хто вызваляў Беларусь і дапамагаў аднаўляць з руін і попелу ў пасляваенныя гады», — сказаў Прэзідэнт.
«Гісторыя навучыла нас берагчы мір і незалежнасць, пакідаючы рознагалоссі і супярэчнасці ў мінулым. Мы дакладна ведаем, што будучыня Беларусі — у згуртаванасці народа і нацыянальным адзінстве. Гэта самае вялікае дасягненне нашай дзяржавы і самае лепшая спадчына, якую мы пакінем нашым дзецям і ўнукам», — асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.