Патрыяршы Экзарх прысутнічаў на абвяшчэнні Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

04 жніўня 2020

top.jpg

4 жніўня 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

На мерапрыемства былі запрошаны больш за 2,5 тысяч чалавек з усёй Беларусі.

Сярод запрошаных удзельнікаў у зале прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; шэраг архіерэяў, клірыкаў і манахаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Таксама мерапрыемства наведалі: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены Урада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі банкаў, вышэйшых навучальных устаноў, журналісты, эксперты.

Афіцыйны сайт Прэзідэнта РБ / Church.by