Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа і памінальную ліцію на тэрыторыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь»

25 сакавіка 2017

top.jpg

24 сакавіка 2017 года, у пятніцу чацвёртага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа і памінальную ліцію на тэрыторыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Лагойскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Хатынь — былая вёска Мінскай вобласці, якая стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Перад асвячэннем паклоннага крыжа дырэктар комплексу Артур Гарыевіч Зельскі правёў для ўсіх прыбыўшых гасцей азнаямленчую экскурсію па тэрыторыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

На асвячэнні прысутнічалі: прадстаўнік каталіцкай царквы біскуп Юрый Касабуцкі; намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама Ліяна Леанідаўна Хмуровіч; дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Зельскі Артур Гарыевіч; аўтары памятнага паклоннага крыжа — Юрый Міхайлавіч Градаў, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», і скульптар Селіханаў Канстанцін Уладзіміравіч, унук вядомага скульптара Сяргея Селіханава, які ўдзельнічаў у стварэнні Хатынского мемарыяла.

Па заканчэнні памінальнай ліціі ўладыка Павел падзякаваў усім прысутным за малітву і звярнуўся да ўсіх з архіпастырскім словам. Пасля гэтага мітрапаліт Павел пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей мемарыяльнага комплексу.

Church.by

Фотарэпартаж