Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага манастыра горада Мінска

15 сакавіка 2017

top.jpg15 сакавіка 2017 года, у сераду трэцяга тыдня Вялікага посту, дзень святкавання ў гонар абраза Божай Маці, названага «Дзяржаўным», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак; благачынны 6-га Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска (мікрараён Сокал) протаіерэй Сергій Комлік і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў расофор пяці паслушніц і ў мантыю — шасці расафорных манашак Лізавецінскай абіцелі.

Па завяршэнні пострыгу мітрапаліт Павел звярнуўся са словам настаўлення да новапастрыжаных сясцёр, да духавенства і шматлікіх прыхаджан.
Уладыка Павел павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж