Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска

31 жніўня 2018

top.jpg

31 жніўня 2018 года, у пятніцу 14-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў; духавенства храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Лабынько.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Найсвяцейшай Багародзіцы.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам абразкі Божай Маці «Усецарыца», а дзецям і імяніннікам уручыў прасфоры і кветкі.

Урачыстае богаслужэнне наведалі дзеці-сіроты з Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, вёскі Свабоднае Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Уладыка Экзарх пагутарыў з выхавацелямі і выхаванцамі школы-інтэрната і нядзельнай школы парафіі і ўручыў ім падарункі.

Затым мітрапаліт Павел накіраваўся да будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» і азнаёміўся з ходам яго будаўніцтва.

Church.by

Фотарэпартаж