Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску
21 лютага 202121 лютага 2021 года, у Нядзелю пра мытара і фарысея, дзень памяці вялікамучаніка Фёдара Страцілата, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі; настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка і клірыкі прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ларысы Кежанавай.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Кузьма.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне абраза Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых». Затым Яго Высокапраасвяшчэснтва звярнуўся да прыхаджан і духавенства са словам павучання.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.