Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна

07 лютага 2021

top.jpg

7 лютага 2021 года, у Нядзелю 35-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна) у горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» у горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа протаіерэй Яўген Лабынько і клірыкі прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Аляксій Заліцаеў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі ліцію па новаспачыламу Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Далей адбыліся хрэсны ход і асвячэнне званіцы, пасля чаго было здзейснена слаўленне святому праведнаму страстацерпцу Яўгенію Боткіну.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Уладыка Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і ўручыў абразкі святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна.

Church.by  

Фотарэпартаж