Патрыяршы Экзарх здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен перад пачаткам новага навучальнага года

01 верасня 2021

top.jpg

1 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен перад пачаткам новага навучальнага года.

Архіпастыру саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Віктар Кулага; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі; выкладчык Факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта іерэй Нікадзім Пашкоў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

На малебне прысутнічалі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі і студэнты БДУ і МінДА.

Па завяршэнні богаслужэння да прысутных на малебне студэнтаў звярнуўся рэктар БДУ Андрэй Кароль, пажадаўшы ім поспехаў у атрыманні ведаў.

Затым навучальнікаў і навучэнцаў павіншаваў з Днём ведаў уладыка Веніямін. Ён пажадаў моладзі не толькі развіваць у працэсе вучобы інтэлект, але і імкнуцца да раскрыцця свайго духоўна-маральнага патэнцыялу. «Менавіта гэтая падвойная праца — атрыманне ведаў і праца над сабой, удасканальванне свайго ўнутранага чалавека і дае максімальны вынік», — падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.

«Няхай благаславенне Божае жыве на вашай працы, — пажадаў архіпастыр, і даў наказ — заўсёды звяртайцеся за дапамогай да Госпада, Маці Божай і святых угоднікаў — асветнікаў нашай Беларускай зямлі».

Church.by

Фотарэпартаж