Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар прападобнага Варлаама Серпухаўскага ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска

18 мая 2019

top.jpg

18 мая 2019 года, у суботу 3-й сядміцы пасля Пасхі, у дзень свята іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», прападобнага Варлаама Серпухаўскага і велікамучаніцы Ірыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Варлаама Серпухаўскага ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска і ўзначаліў Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель храма протаіерэй Дыянісій Пясецкі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі прыхода і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ксеніі Зайчанкавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Аляксій Кісель.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

На памяць аб сумеснай малітве уладыка Экзарх уручыў вернікам абразкі прападобнага Варлаама Серпухаўскага. Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Па заканчэнні падзячных малітваў пасля Святога Прычашчэння ўладыка Экзарх прайшоў у верхні храм і азнаёміўся з ходам работ па яго добраўпарадкаванню. Затым на тэрыторыі храма выхаванцы нядзельнай школы прыхода паказалі парафіянам і гасцям музычна-харэаграфічную пастаноўку.

Church.by

Фотарэпартаж