Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне бронзавай скульптуры Архангела Божага Міхаіла ў аграгарадку Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
02 жніўня 20212 жніўня 2021 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў асвячэнне бронзавай скульптуры Архангела Божага Міхаіла ў аграгарадку Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скульптура размешчана каля старадаўняга храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла і стала бачнай праявай падзякі Богу ад жыхароў і шматлікіх святароў — ураджэнцаў тутэйшых месцаў. Вышыня скульптуры складае 2,8 м, гранітнага пастамента — 1, 5 м. Аўтарам праекта з'яўляецца беларускі скульптар Аляксандар Шомаў. Помнік адліты ў майстэрнях скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў у Мінску.
Па заканчэнні чыну асвячэння ўладыка Экзарх наведаў храмы аграгарадка Рубель — храм Архістратыга Божага Міхаіла, якому ў гэтым годзе спаўняецца 225 гадоў; і асвячоны ў 1993 годзе храм Нерукатворнага Вобраза Хрыста Спасіцеля.