Патрыяршы Экзарх здзейсніў у горадзе Мінску асвячэнне храма ў гонар праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна)

13 ліпеня 2019

top.jpg

13 ліпеня 2019 года, у дзень святкавання Сабору слаўных і ўсяхвальных 12-ці Апосталаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у горадзе Мінску здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія (Боткіна), а затым здзейсніў у гэтым храме Бажэственную літургію.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель прыхода протаіерэй Кірыл Шолкаў, настаяцель Георгіеўскага прыхода горада Нясвіжа протаіерэй Яўген Лабынько і клірыкі прыхода.

На богаслужэнні прысутнічалі: доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Рыгоравіч Чучалін; першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Таццяна Іванаўна Калядка; начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Андрэй Мікалаевіч Казакевіч; кіраўнік сектара па развіццю сацыяльных праектаў Маскоўскага Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы Наталля Аляксандраўна Сецякова.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Лабынько.

Богаслужэбныя спевы выканалі архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага і хор парафіі абраза Божай Маці «Усецарыца» пад кіраўніцтвам Вольгі Шолкавай.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы будаўнікам і дабрачынцам парафіі.

Уладыка Экзарх уручыў настаяцелю напрастольнае Евангелле, перададзенае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам для новаасвячоных храмаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з асвячэннем храма, а затым звярнуўся з архіпастырскім словам настаўлення. На малітоўную памяць усім, хто наведаў святочнае богаслужэнне, уладыка Павел уручыў абразкі святога праведнага страстацерпца Яўгенія.

Church.by

Фотарэпартаж