Патрыяршы Экзарх здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен аб дараванні міру беларускаму народу

15 жніўня 2020

top.jpg

15 жніўня 2020 года, у суботу 10-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

У завяршэнне набажэнства адбыўся хрэсны ход вакол сабора.

Пасля заканчэння малебна і хрэснага ходу ўладыка Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж