Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
27 ліпеня 202227 ліпеня 2022 года, напярэдадні дня памяці роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); клірык храма роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Пасля чытання Евангелля Патрыяршы Экзарх удастоіў права нашэння нагруднага крыжа залатога колеру іерэя Дыянісія Кавалёва.