Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску

19 лютага 2023

top.jpg

19 лютага 2023 года, у Нядзелю мясапусную, аб Страшным Судзе, дзень святкавання іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых», Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка, сакратар Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй Васілюк і клірыкі храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ларысы Кежанавай.

На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы настаяцель храма протаіерэй Павел Латушка быў удастоены права служэння Бажэсьвеннай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш», клірык храма іерэй Аляксій Сакалоў – права нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Мікалай Багдановіч.

Пасля адпуста богаслужэння Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі малебны спеў з хрэсным ходам.

Затым Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзначаліў чын на заснаванне храма ў гонар Нерукатворнага Вобраза Госпада Іісуса Хрыста.

Далей было здзейснена слаўленне Божай Маці.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да іх са словам навучання.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

***

Храм у гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску пачалі ўзводзіць у год дзесяцігоддзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – у 1996 годзе – для таго, каб ушанаваць памяць ліквідатараў і ахвяр катастрофы.

Асаблівасцю храма з'яўляецца тое, што ў асобным памяшканні размяшчаецца мемарыяльны музей, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники

Фотарэпартаж