Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію адкрыцця міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы «Вербны кірмаш»

01 красавіка 2017

top.jpg

1 красавіка 2017 года, у суботу пятага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця 15-й міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы «Вербны кірмаш» ў Палацы мастацтва горада Мінска і здзейсніў малебен перад пачаткам добрай справы.

Выстава садзейнічае адраджэнню праваслаўнай культуры ў Беларусі, духоўна-маральнаму выхаванню і асвеце, аднаўленню храмаў і манастыроў.

На набажэнстве прысутнічалі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Камісіі па каардынацыі выставачнай дзейнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма мучаніцы Таццяны ў горадзе Мінску іерэй Аляксей Кандрашоў; намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Іванаўна Радчанка; куратар духоўна-асветніцкіх выстаў-кірмашоў Аляксандр Альбертавіч Савін; кіраўнік духоўна-асветніцкай выставы «Вербны кірмаш» Таццяна Уладзіміраўна Марцава; сёстры Елісавецінскага жаночага манастыра горада Мінска, якія з'яўляюцца арганізатарамі праграмы «Вербнага кірмаша», і іншыя госці.

Па заканчэнні набажэнства ўладыка Павел падзякаваў усім прысутным за малітву і звярнуўся да ўсіх з архіпастырскім словам, пасля чаго Аляксандр Альбертавіч Савін правёў для Патрыяршага Экзарха азнаямленчую экскурсію па экспазіцыі выставы.

Church.by

Фотарэпартаж